Сборник научных статей Выпуск 8 минск 2007 (07)+82/89 (07) ббк 74. 268. 0я43 К63 - umotnas.ru o_O
Главная
Поиск по ключевым словам:
страница 1страница 2 ... страница 5страница 6
Похожие работы
Название работы Кол-во страниц Размер
Сборник научных статей Военной академии Республики Беларусь №18. 1 24.34kb.
Вернуться к списку публикаций 1 120.02kb.
Литература культура эстетик а выпуск 1 Сборник научных ста­тей Шадринск... 5 1654.19kb.
Сборник научных трудов. Т. 2 / Под ред. Л. В. Бармашовой. Вязьма... 14 2658.29kb.
Сборник материалов конференции Выпуск 15 Санкт-Петербург 2011 ббк 88. 1 395.5kb.
Сборник научных статей Ижевск 2004 (045) М. А. Полищук социальное... 1 170.11kb.
Сборник научных статей по материалам 2-й международной научно-практической... 5 2182.64kb.
Сборник материалов Москва 2007 + 342. 0 + 35. 0 Ббк 66. 0 + 67. 8 3825.7kb.
Сборник статей «Что есть Истина?» 1 14.06kb.
Сборник научных статей Ижевск 2004 (045) А. А. Шадрин 1 174.2kb.
Курс лекций Минск 2007 (075. 8) Ббк 65. 01 37 4487.72kb.
Bt 07. 00, 08. 00, 15. 15, 19. 20 Новости. 06. 00, 07. 10, 08. 1 114.94kb.
Викторина для любознательных: «Занимательная биология» 1 9.92kb.

Сборник научных статей Выпуск 8 минск 2007 (07)+82/89 (07) ббк 74. 268. 0я43 К63 - страница №1/6


Белорусский государственный университет


Филологический факультет


Коммуникативная

компетенция:

принципы, методы,

приемы формирования




Сборник научных статей
Выпуск 8

МИНСК

2007

УДК 42/49 (07)+82/89 (07)

ББК 74.268.0я43

К63

Р е ц е н з е н т ы:
проректор по научно-методической работе

ГУО "Академия последипломного образования"

доктор педагогических наук Г. И. Николаенко;

доцент кафедры современного белорусского языка

Белорусского государственного университета

кандидат филологических наук Ж. Е. Белокурская



Коммуникативная компетенция: принципы, методы, прие-

К63 мы формирования: сб. науч. ст. / Белорус.гос.ун-т; в авт. ред. –

Мн., 2007. – Вып. 8. – 86 с.
В восьмом выпуске сборника научных статей представлены материалы исследований, посвященных актуальным проблемам формирования коммуникативной компетенции личности в процессе школьного и университетского преподавания филологических дисциплин.

Адресуется преподавателям, аспирантам и студентам филологических специальностей, интересующимся вопросами теории и методики обучения языку и литературе, риторике в высшей и средней школе.




УДК 42/49 (07)+82/89 (07)


ББК 74.268.0я43

 БГУ, 2007



Л. М. Гамеза

ЗМЕСТ ШКОЛЬНАГА КУРСА БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
(
V VIII КЛАСЫ) Ў АСПЕКЦЕ ЎЗБАГАЧЭННЯ
СЛОЎНІКАВАГА ЗАПАСУ ШКОЛЬНІКАЎ

Курс беларускай мовы ў школах Рэспублікі Беларусь арганічна спалучае традыцыйны, сістэмна-апісальны, і новы, функцыянальна-камунікатыўны, прынцыпы навучання мове, што выяўляецца ў адборы тэарэтычных звестак аб мове з улікам іх значнасці для фарміравання апорных камунікатыўных уменняў, якія замацоўваюцца і ўдасканальваюцца пры вывучэнні канкрэтных лінгвістычных тэм. Для таго, каб сфарміраваць у вучняў апорныя камунікатыўныя ўменні, стварыць сістэмнае ўяўленне аб той ці іншай моўнай з’яве, неабходна пастаянна раскрываць перад імі наступныя тэарэтычныя сувязі: а) суадносіны формы моўнай з’явы і яе значэння; б) суадносіны формы моўнай з’явы і яе ўжывання (функцыі).

Пры вывучэнні беларускай мовы функцыянальна камунікатыўны прынцып з’яўляецца метадалагічнай асновай засваення моўнай сістэмы і авалодання моўнымі сродкамі, спрыяе фарміраванню камунікатыўных уменняў, паколькі нацэльвае школьнікаў на ўключэнне істотных прымет моўных з’яў у арыентацыйную аснову ўласных маўленчых дзеянняў, стварэнне ўласных звязных выказванняў. Такім чынам, камунікатыўны прынцып вывучэння мовы ў школе прадвызначае засваенне як слова, так і граматычныя формы адразу ў дзейнасці, на аснове іх актуалізацыі ў маўленні.

Камунікатыўны прынцып вывучэння мовы прадугледжвае:

1) асэнсаванне функцый моўных адзінак, суадносін іх семантыкі і структуры, функцыянавання ў кантэксце, граматыка-лексічнага ўзаемадзеяння сінанімічных словаформаў; 2) вызначэнне ўмоў мэтанакіраванага ўжывання адзінак мовы ў адпаведнасці са стылем, тыпам, жанрам маўлення; 3) удасканаленне культуры маўлення, узбагачэнне актыўнага слоўніка; 4) фарміраванне камунікатыўных уменняў і навыкаў.

На разуменне функцыі ў сучаснай лінгвістыцы ёсць два пункты погляду: функцыя проціпастаўляецца семантыцы моўнай адзінкі або ахоплівае яе. Асемантычны характар функцыянальнасці разглядаецца ў працах Л. Блумфілда [1], які лічыў функцыянальным толькі граматычнае, супрацьпастаўляемае семантычнаму. Таму службовыя словы ён называў функцыянальнымі. Яны пазбаўлены ўласнага семантычнага зместу і выконваюць толькі ролю структурнага арганізатара.

У сінтаксічных даследаваннях часта функцыянальнае супрацьпастаўляецца семантычнаму. Такое разуменне функцыі рэалізуецца ў класічнай тэорыі членаў сказа [2].

Згодна з іншым пунктам гледжання, функцыянальнае не супрацьпастаўляецца семантычнаму, значэнне моўных адзінак трактуецца як іх функцыя. Такое разуменне функцыі адзначаецца ў працах Пражскай лінгвістычнай школы [3].

Узбагачэнне слоўнікавага запасу школьнікаў з’яўляецца, такім чынам, кампанентам камунікатыўнага падыходу да навучання беларускай мове.

Для паспяховай рэалізацыі камунікатыўнага падыходу ў працэсе вывучэння школьнага курса беларускай мовы неабходным з’яўляецца выяўленне ў ім (школьным курсе) семантычнага сегмента, наяўнасць якога абгрунтоўвае мэтазгоднасць і важнасць работы па ўзбагачэнні слоўнікавага запасу вучня, выяўляе патэнцыяльныя магчымасці работы над семантыкай слова.

Паколькі ўсе моўныя з’явы так ці інакш звязаны са словам, можна гаварыць аб слове як аб сувязным звяне мовы. Для гэтага патрэбна вывучаць слова на ўсіх ўзроўнях: фанетыка-арфаэпічным, словаўтваральным, марфалагічным, лексічным, сінтаксічным, арфаграфічным.

Функцыянаванне слова ў маўленні абумоўлівае неабходнасць работы над артыкуляцыйна-вымаўляльнай, фанетыка-стылістычнай харак-тарыстыкамі слова. У плане фарміравання фанетычна правільнага вымаўлення слова асноўная задача заключаецца ў засваенні арфаэпічных і інтанацыйных нормаў беларускай літаратурнай мовы. У плане фарміравання фанетычна правільнага звязнага вуснага маўлення задача зводзіцца да выпрацоўкі ўмення выразнага, унармаванага гукавога афармлення свайго выказвання.

Непасрэдна задача ўзбагачэння лексікону вучняў рашаецца пры вывучэнні лексікі. Менавіта лексікалогія вызначае слова як асноўную адзінку мовы, даследуе сувязь значэння слова з паняццем, класіфікуе розныя тыпы значэнняў, а таксама вырашае такія семасіялагічныя пытанні, як здольнасць слова выражаць той ці іншы сэнс, абазначаць з’явы пазамоўнай рэальнасці.

Лінгвістычная тэорыя на лексічным узроўні павінна стварыць магчымасці школьнікам для авалодання нормамі ўжывання лексічных адзінак, узбагачэння слоўніка, развіцця навыкаў дакладнага, выразнага маўлення.

Школьная праграма па беларускай мове вылучае веды, уменні, навыкі, якімі павінны валодаць школьнікі пасля вывучэння раздзела “Лексіка. Фразеалогія” ў V класе. Вучні V класа авалодваюць наступнымі тэарэтычнымі паняццямі: лексічнае значэнне слова, агульнаўжывальныя словы і словы абмежаванага ўжытку, літаратурная мова, адназначныя і мнагазначныя словы, прамое і пераноснае значэнне слова, сінонімы, антонімы і амонімы, фразеалагізмы.

Важнай крыніцай узбагачэння лексікону школьнікаў з’яўляецца словаўтварэнне. Пры вывучэнні раздзела “Словаўтварэнне і арфаграфія” семантычны сегмент маюць тэмы “Аднакаранёвыя словы і формы аднаго і таго слова”, “Лексічнае і граматычнае значэнні слова”, “Словы з эмацыянальна-ацэначнымі суфіксамі, іх вымаўленне і правапіс”, “Корань, прыстаўка, суфікс – значымыя часткі слова”, “Вытворная аснова”.

Словаўтваральныя і лексічныя з’явы перакрыжоўваюцца пры выбары зыходнага лексічнага значэння ў працэсе словатворчасці, пры стварэнні лексічнага значэння вытворнага слова, пры выбары марфем у працэсе ўтварэння новых слоў.

Марфалогія служыць лінгвістычнай базай узбагачэння слоўніка вучняў. Пры вывучэнні тэмы “Назоўнік” неабходна абапірацца на семантыку агульнага значэння назоўніка, назоўнікаў агульных і ўласных, канкрэтных і абстрактных, адушаўлёных і неадушаўлёных, асабовых, зборных, рэчыўных, роду і ліку назоўнікаў, назоўнікаў, якія ўжываюцца для абазначэння асоб па прафесіі, месцы жыхарства, нацыянальнасці, назоўнікаў агульнага роду, пры вывучэнні правапісу складаных назоўнікаў, не (ня), ні з назоўнікамі.

Калі вывучаецца дзеяслоў, школьнікі павінны ўсведамляць агульнае значэнне дзеяслова, зваротныя дзеясловы, сэнсава-стылістычнае выкарыстанне асобы дзеяслова, час, трыванне дзеясловаў, іх сэнсава-стылістычныя магчымасці, сэнсавыя магчымасці дзеясловаў абвеснага, умоўнага і загаднага ладаў.

У працэсе вывучэння прыметніка неабходна абапірацца на семантычны сегмент пры выяўленні агульнага значэння, сэнсава-граматычнай ролі ў маўленні якасных, адносных, прыналежных прыметнікаў; пры вызначэнні сэнсава-стылістычнай ролі ступеней параўнання якасных прыметнікаў, пры ўтварэнні і правапісе прыметнікаў з суфіксамі -еньк-, -эньк-, -аньк-, -ск-, пры напісанні мяккага знака перад суфіксам -ск-; правапісе складаных прыметнікаў, не (ня) з прыметнікамі.

У дачыненні да лічэбніка семантычны сегмент маюць тэмы: лічэбнік як часціна мовы (агульнае значэнне, сэнсава-граматычная роля ў маўленні), колькасныя і парадкавыя, зборныя і дробавыя лічэбнікі.

Школьнікі вывучаюць займеннік як часціну мовы (яго сэнсава-граматычную ролю ў маўленні), групы займеннікаў паводле значэнняў, вызначаюць сэнсава-граматычную ролю словазлучэнняў з займеннікамі.

У дачыненні да дзеепрыметніка праграмай вылучаюцца наступныя тэмы, спрыяльныя для правядзення слоўнікавай работы: дзеепрыметнік як асобая форма дзеяслова, разгортванне дзеепрыметнікаў у дзеепрыметныя звароты з мэтай удакладнення значэння слова; ужыванне дзеепрыметнікаў незалежнага і залежнага стану; не (ня) з дзеепрыметнікамі.

У дачыненні да дзеепрыслоўя семантычны сегмент маюць тэмы: дзеепрыслоўе як асобая форма дзеяслова; не з дзеепрыслоўямі; сэнсава-граматычная роля дзеепрыслоўяў і дзеепрыслоўных зваротаў у тэкстах; дзеепрыслоўі незакончанага і закончанага трывання.

Пры вывучэнні прыслоўя валоданне лексікай выяўляецца ў веданні агульнага значэння прыслоўя, сэнсава-граматычнай ролі прыслоўяў у тэкстах, груп прыслоўяў па значэнні; ступеней параўнання прыслоўяў, не (ня) з прыслоўямі.

Пры вывучэнні службовых часцін мовы валоданне лексікай выяўляецца ў тэмах:

– прыназоўнік як службовая часціна мовы, яе сэнсава-граматычная роля ў звязным выказванні; сінаніміка прыназоўнікаў;

– сэнсава-граматычная роля злучнікаў у сказах і тэкстах; злучальныя і падпарадкавальныя злучнікі, іх ужыванне;

– часціца як службовая часціна мовы. Асноўныя значэнні часціц (знаёмства); часціцы не, ні, іх адрозненне.

Арганічнасць правядзення слоўнікавай работы на марфалагічным узроўні выяўляецца ў лексіка-граматычных значэннях часцін мовы, лексіка-граматычных катэгорыях часцін мовы, пастаянных і непастаянных прыметах катэгорый часцін мовы. Супастаўленне марфалагічных значэнняў з лексічным значэннем асобнага слова забяспечвае разуменне залежнасці ўтварэння рада марфалагічных формаў ад лексічных значэнняў слоў.

Узбагачэнне слоўнікавага запасу пры вывучэнні марфалогіі прадвызначае наступныя напрамкі: 1) набыццё ведаў аб часцінах мовы, формах іх змен, спалучальнасці, тэкстаўтваральнай ролі; 2) аналіз сэнсавага боку часцін мовы, адценняў значэння, якія гэтыя моўныя з’явы ўносяць у канкрэтную маўленчую сітуацыю; 3) авалоданне комплексам ведаў, накіраваных на выкарыстанне слоў той ці іншай часціны мовы для стварэння і ўзнаўлення звязных выказванняў.
Літаратура
1. Блумфилд, Л. Язык: пер. с англ. / Л. Блумфилд; под ред. М. М. Глухман.   М.: Прогресс, 1968.   607 с.

2. Виноградов, В. В. Исследование по русской грамматике / В. В. Виноградов // Избранные труды / АН СССР, Отд. лит. яз. – М.: Наука, 1975.   559 с.

3. Вахек, И. Лингвистический словарь Пражской школы / И. Вахек; под ред. А.А.Реформатского.   М.: Прогресс, 1964.   350 с.

В. Ю. Дылеўская
ПАДРЫХТОЎКА ДАКЛАДАЎ І ПАВЕДАМЛЕННЯЎ

ПРЫ ВЫВУЧЭННІ ТВОРЧАСЦІ А. МІЦКЕВІЧА Ў 9 КЛАСЕ
Паняцце камунікатыўнай кампетэнцыі выступае як у філасофска-псіхалагічным, так і ў навукова-метадычным значэннях. Духоўнае жыццё асобы матэрыялізуецца ў яго сацыяльнай, вытворчай дзейнасці, а таксама ў яго моўных учынках. Філасофска-эстэтычныя падыходы ў многім дапамагаюць асэнсаванню праблемы фарміравання моўнай і камунікатыўнай дзейнасці ў сукупнасці з развіццём духоўных інтарэсаў асобы ў працэсе яе кантакту з творамі мастацтва.

Літаратура як вучэбны прадмет, які вывучае мастацтва слова, стварае асобыя ўмовы для авалодання вучнямі прыёмамі творчай працы, крытычна-ацэначнай дзейнасці на матэрыяле вывучаемых мастацкіх твораў, падрыхтоўкі вусных выступленняў розных тыпаў і жанраў. Са шматлікіх форм творчай дзейнасці вучняў вылучаецца падрыхтоўка дакладаў і паведамленняў на літаратурныя тэмы. У працэсе такой работы развіваюцца і замацоўваюцца спецыяльныя моўныя ўменні.

У ходзе вывучэння беларускай літаратуры ў 9-м класе, перад тым, як перайсці да вывучэння творчасці А. Міцкевіча, вучні даведаюцца, як развіваліся беларуска-польскія літаратурныя ўзаемасувязі. Яны маюць даўнюю гісторыю і традыцыі. Неабходна даць характарыстыку літаратурнаму напрамку, які ўключаны ў аглядную тэму "Літаратура асветніцтва і рамантызму".

Мэтазгодна спыніцца на ўзнікненні гэтага літаратурнага напрамку, на мастацкім свеце, які адлюстраваны ў рамантычным творы; звярнуць увагу вучняў на тое, што абагульненне жыццёвых з'яў, іх асэнсаванне абумоўліваецца перш за ўсё асобай аўтара. Рамантык не столькі ўзнаўляе, колькі пераўтварае рэальны свет на падставе свайго ідэалу, выразнікам якога з'яўляецца рамантычны герой. Такім чынам, вучні даведваюцца, што эстэтыку рамантычнага твора вызначае суб'ектыўная ўстаноўка на самавыяўленне, што рамантызм – гэта перш за ўсё лірыка. Суб'ектыўнасць не перашкаджала пазнанню быцця. Рацыяналістычнаму пазнанню рамантыкі супрацьпаставілі сваё – ірацыянальнае. Пачуццё, а перш за ўсё інтуіцыя і ўяўленне – вось тое, што, на думку рамантыкаў, ўзбагачае шляхі спасціжэння свету, дапамагае раскрыць сэнс з'яў і жыцця, зразумець мінуўшчыну, прадбачыць будучыню.

Усе рамантыкі шукалі гармоніі ў прыродзе. Рамантычная свядомасць прызнае прыроду адным з самых значных сродкаў пазнання свету, а таксама раскрыцця асабістага "я". Суб'ектывізацыя прыроды, адчуванне адзінства яе і чалавека ўласцівы ўсім рамантыкам. Рамантычныя пейзажы – гэта заўсёды "пейзажы душы" аўтара.

Праграмнай для польскага рамантызму стала балада А. Міцкевіча "Рамантычнасць" (1882). У ёй адмаўляюцца "мёртвыя ісціны" (цвярозы рацыяналізм, халодная разважлівасць), а сцвярджаюцца "ісціна жыцця" (пачуццё і вера).

Адчуванне і вера мне больш гавораць,

Як шкло мудраца і вока.

Май сэрца, глядзі ў сэрца.

Дык што гэта за эстэтычны феномен — рамантызм? Паводле А. Міцкевіча, гэта новы род паэзіі, які ўзнік у сувязі з новымі пачуццямі і ўяўленнямі і да якіх вялікі паэт адносіў так званы рыцарскі дух і звязаныя з ім паважанне і любоў да прыгожага полу, строгае падпарадкаванне законам гонару, рэлігійны экстаз, міфічныя паданні і ўяўленні варварскіх народаў, былых язычнікаў і нядаўніх хрысціянаў, змешаных у адзіным. "Вось тое, — падводзіў вынік А. Міцкевіч, — што складае адвечны рамантычны свет, паэзія якога таксама называецца рамантычнай".

У аснову ўсіх паэтычных шэдэўраў Адама Міцкевіча, якія з'яўляюцца ўзорам яго філасофскага і мастацкага асваення, лёг беларускі фальклор.

Далей з невялікімі паведамленнямі выступяць вучні. Першае паведамленне тычыцца станаўлення А. Міцкевіча як паэта на беларускай мастацкай глебе.


Перагляд эстэтычных нормаў класіцызму, што не дапускалі ўзаемадзеяння літаратуры і вуснай паэзіі, асабліва ў "высокіх жанрах", быў здзейснены філаматамі і найбольш таленавіта — у паэзіі А. Міцкевіча. На самым пачатку творчасці ён імкнуўся бачыць у народнай паэзіі перш за ўсё жыццёвую мудрасць. "Цяпер, калі свет зноў прагне праўды, – гаварыў Міцкевіч, – мастацтва ўжо не дабірае ў чалавечнасці, і паэзія павінна вярнуцца да праўды. Таму і пачынае ўжо вяртацца – але яшчэ толькі праз мастацтва, праз наследаванне новых формаў, якія шукае ў народнай паэзіі...". Рамантычныя тэндэнцыі паэзіі А. Міцкевіча (зварот да народнай асновы нацыянальнага быцця, пошукі духоўнай сувязі асобы з вопытам продкаў, з маральнымі і героіка-патрыятычнымі традыцыямі народа) паўплывалі затым на творчасць сучаснікаў і наступнікаў, у прыватнасці, на творчасць Янкі Купалы і Якуба Коласа.
Каб падкрэсліць, што беларуская народная паэзія ўвайшла ў польскамоўную творчасць А. Міцкевіча арганічна і натуральна, што яна не была для яго чужароднай, настаўнік зачытаў радкі даследчыка творчасці А. Міцкевіча Алега Лойкі: "Шматлікія песні і казкі чуў і запомніў паэт, жывучы ў Беларусі. Уражлівы хлопчык, дасціпны юнак, ён усім сэрцам чэрпаў з жыватворнай крыніцы народнай творчасці. З багацейшымі назіраннямі над навакольнай прыродай, над штодзённым побытам беларускага прыгоннага сялянства, яго вераваннямі і абрадамі, з багацейшым запасам беларускіх народных песень і казак прыйшоў Міцкевіч да стварэння сваіх балад і рамансаў, да паэмы "Дзяды". Пазней, чытаючы ў Парыжы лекцыі аб славянскіх літаратурах, Міцкевіч зазначаў: "З усіх славянскіх народаў русіны, гэта значыць, сяляне Пінскай, часткова Мінскай і Гродзенскай губерняў, захавалі найбольшую колькасць агульнаславянскіх рыс. У іх казках і песнях ёсць усё" [1, с. 45].

У наступным падрыхтаваным выступленні вучань паведамляе, што рамантычную мастацкую сістэму ў яшчэ большай ступені, чым рэнесансную, характарызуе інтэнсіўнае ўзаемадзеянне літаратуры, жывапісу, музыкі, узаемапранікненне тэм, сюжэтаў, вобразаў, мастацкіх прыёмаў. Гэта творчая рэалізацыя рамантычнага эстэтычнага прынцыпу сінтэзу мастацтваў. Паэзія А. Міцкевіча ўплывала на музычнае мастацтва польскіх кампазітараў – С. Манюшкі, М. Шыманоўскай. Фартэпіянныя балады Ф. Шапэна ствараліся пад уплывам героіка-рамантычных паэм А. Міцкевіча.

Настаўнік прадэманструе рэпрадукцыю карціны -партрэта В. Ваньковіча "Адам Міцкевіч на скале Аюдаг" (1828). Гэта адзін з лепшых рамантычных твораў мастака. Дзякуючы добраму веданню творчасці А. Міцкевіча, у прыватнасці яго "Крымскіх санетаў" (1826), аўтару ўдалося пранікнуць і паказаць яго яркую індывідуальнасць. Карціна В. Ваньковіча — гэта не проста партрэт паэта, гэта ўзнаўленне рамантычнага героя, характэрнага для паэзіі А. Міцкевіча.

Такім чынам, вучні ўсвядомяць, што рамантычная традыцыя, распачатая А. Міцкевічам, давала плён на працягу цэлага стагоддзя. Яе адметнасць – у поглядзе на свет.

Наступны этап работы дапаможа вучням высветліць агульныя асновы рамантычнага светаўспрымання пісьменнікаў. Работа над паняццем рамантызм, распачатая ў агляднай тэме, прадоўжыцца пры вывучэнні тэмы «Паэтычнае асэнсаванне беларускай гісторыі і міфалогіі ў баладах Адама Міцкевіча "Свіцязь", "Свіцязянка"». Гэты спіс можна дапоўніць баладай "Рыбка".

Уключэнне літаратурна-краязнаўчых матэрыялаў, умелы адбор фактаў для канкрэтных урокаў будзе садзейнічаць больш глыбокаму засваенню асноўнага матэрыялу, узмацніць цікавасць да асобы пісьменніка, а цікавасць да асобы пісьменніка звычайна абуджае цікавасць да яго творчасці і твораў.

Акцэнтуецца увага на тым, што спадчына вялікага паэта з'яўляецца часткай сусветнай літаратурнай класікі, таму паэзію А. Міцкевіча мы разглядаем як частку літаратурнага кірунку – рамантызму. Адзначаецца роля паэта ў развіцці еўрапейскай літаратуры. З мэтай прамежкавай дыягностыкі на ўроках мэтазгодна праводзіць тэсціраванне на веданне тэарэтычнага мінімуму. Адным з паказчыкаў засваення тэарэтычных паняццяў з’яўляюцца ўменні супастаўляць асобныя элементы твораў (пейзаж, партрэт і г. д.), супастаўленні арыгінала і перакладу, у гутарцы па выніках назіранняў у працэсе работы над формай і зместам параўноваемых твораў, супасталенне мастацкага твора і яго вобразнага эквіваленту ў сумежных відах мастацтва (жывапіс, музыка, кіно), выкананне творчых самастойных заданняў (паведамленні, даклады і інш.).

Слова настаўніка:

1798 год. Фальварак Завоссе. Марозная калядная ноч. Аб сваёй прысутнасці ў свеце ўпершыню азваўся Адам Міцкевіч, азваўся бацькам Мікалаю і Барбары, азваўся Дзядам, што па беларускаму народнаму павер'ю менавіта ў гэту ноч наведваюць сваіх жывых родзічаў. З імі, бацькамі, продкамі, зямлёю ды людзьмі, вялікая і дарагая гаворка наперадзе, наперадзе незабыўнае і шчырае слова Песняра роднаму краю. А покуль, верыўшы ў цудоўнае дзеянне прыкмет, шляхцянка пані Маладзецкая, што прымала роды, перарэзала пупавіну на кнізе. Гэта абяцала немаўляці вучонасць і вялікі розум. Так пачыналася жыццё будучага генія, пазначанае паэтычным светаадчуваннем беларусаў. І менавіта гэтае светаадчуванне, што сыходзіла з поўных журбы жніўных песень, ад бясконцых казак прыгоннага селяніна Блажэя, ад народных песень, што спявала служанка Гансеўская, шмат у чым пазней вызначыла творчасць А. Міцкевіча.

Далей заслухоўваюцца невялікія паведамленні вучняў па плане:

1. Дзіцячыя і юнацкія гады паэта, што прайшлі на Наваградчыне. 2. Вучоба ў дамініканскай школе і Віленскім універсітэце.

3. Сардэчнае захапленне паэта Марыляй Верашчакай.

4. Жыццё ў Пецярбурзе, наведванне Крыма.

5. Жыццё ў Еўропе, праца ў Лазанскай акадэміі, у Калеж дэ Франс. Праца над паэмай "Пан Тадэвуш".

6. Рэвалюцыя ў Францыі. Польскі легіён А. Міцкевіча ў арміі Гарыбальдзі.

Падчас гэтых выступленняў падрыхтаваны вучань прачытае ўрыўкі з "Песні філаматаў", верш, прысвечаны М. Верашчацы “Покуль, кветка, час прадвесні...”, урывак з паэмы "Пан Тадэвуш".


следующая страница >>